Расійская вайсковая база прыбярэцца з-пад Баранавіч?

Камандуючы касмічнымі войскамі Расіі Ўладзімір Папоўкін заявіў. што Расія можа адмовіцца ад РЛС у краінах СНД, каб не залежаць ад іх. Паводле словаў расійскага генерала, “у нашай краіны ёсць добрыя вочы і вушы, і перакананасць, што на нашую тэрыторыю нечакана не ўпадзе ні галоўная частка, ні баявы блок".

"Разам з тым існуе пытанне, звязанае са станцыямі ва Украіне, Азербайджане, у Казахстане і ў Беларусі”, - адзначыў Папоўкін. На ягоную думку, у выпадку нейкага канфлікту “можа ўзнікнуць спакуса выкарыстоўваць для ўціску на нас сам факт існавання РЛС”.

Дарэчы, сёлета плануецца паставіць на дзяжурства РЛС у Армавіры.

Newsru.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі