Расійская “нафтавая качка”
Аляксандр Лукашэнка не ануляваў
нафтавыя пагадненні з Раіяй. Прэс-служба кіраўніка Беларусі абвергла ўчорашнія
паведамленні шэрага расійскіх інфармагенцтваў.
Нагадаем, што ўчора ўвечары ИТАР-ТАСС
распаўсюдзіла інфармацыю пра рашэнне Лукашэнкі перагледзець нядаўнія
дамоўленасці з Расіяй, звязаныя з
транзітам нафты, і нібыта зноў прапанаваць расійскаму боку пералічыць усе плацяжы.
Правакацыяй, «накіраванай на дэстабілізацыю двухбаковых пагадненняў», назваў яе
кіраўнік прэс-службы прэзідэнта Павел Лёгкі. Паводле яго словаў, зараз
высвятляецца крыніца дэзынфармацыі, паведамляе БЕЛТА.