Расіянка прымушала таксіста да сэксу і збіла паліцыянта

27-гадовую Ганну Мядзведзеву абвінавачваюць у сэксуальных дамаганнях і нападзе на паліцыянта. Супраць яе распачатая крымінальная справа.



Як паведамляе БЕЛТА, у снежні мінулага года дзяўчына, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, выклікала таксоўку каля Курскага чыгуначнага вакзала. Па дарозе да месца прызначэння яна стала настойліва прапаноўваць таксісту сэкс і пачала распранацца. На адмову кіроўцы яна ніяк не рэагавала.



У выніку, таксіст завёз Мядзведзеву ў паліцыю ды паскардзіўся на дамаганні. Калі паліцыянты прапанавалі дзяўчыне апрануцца і выйсці з таксоўкі, яна ўдарыла аднаго з праваахоўнікаў у нос кулаком з заціснутым у ім тэлефонам. Хуліганцы пагражае да 5 гадоў зняволення.

Здымак з архіву. Фота — flickr.com
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі