Вы тут

Расіянін вёз праз беларускую мяжу кантрабандны антыкварыят

Кантрабандны антыкварыят / gpk.gov.by

Кантрабандны антыкварыят і ювелірныя вырабы выявілі беларускія памежнікі ў грамадзяніна Расіі, паведамляе прэс-служба Памежнага камітэта. 

Здарэнне адбылося 21 кастрычніка. Жыхар Растова ехаў на сваім аўтамабілі з Літвы ў Беларусь. Для праезду ён выбраў "зялёны калідор". У пальчаткавай скрыні, дзвярных нішах, паліцах кабіны і ў багажніку аўто памежнікі знайшлі антыкварныя пярсцёнкі, кішэнныя гадзіннікі, будзільнік, а таксама сталовы прыбор. Паводле папярэдняй ацэнкі лыжкі і будзільнік зробленыя з золата, а пярсцёнак інкруставаны дыяментам.

Памежнікі перадалі знаходкі супрацоўнікам Гродзенскай рэгіянальнай мытні. Там правядуць экспертызу і ацэняць іх кошт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.