Расіянін спрабаваў разлічыцца старымі беларускімі грашыма

У мястэчку Шуміліна Віцебскай вобласці расіянін спрабаваў расплаціцца стотысячнай купюрай беларускіх рублёў узору 1996 года.
Паколькі такія купюры ўжо даўно выведзеныя са звароту, пільныя прадаўшчыцы мясцовай крамы выклікалі міліцыю.

Праваахоўнікі затрымалі грамадзяніна суседняй краіны, які, як высветлілася, часова пражываў у райцэнтры.

У міліцыі пакупнік растлумачыў, што нібыта яшчэ ў мінулым годзе пры абмене долараў на беларускія рублі ў адным з абменных пунктаў абласнога цэнтра яму далі тры старыя купюры.

Ці адпавядае дадзеная версія рэчаіснасці, пакажа следства.

Пакуль жа ў дачыненні да расіяніна расейца, які паспрабаваў падмануць гандляроў, распачата крымінальная справа.

Рэспубліка

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі