Расіянін спрабаваў перайсці беларуска-польскую мяжу праз падкоп

Брэсцкія памежнікі затрымалі 16 верасня грамадзяніна Расіі, які спрабаваў зрабіць падкоп з мэтай пазапраўнага перасячэння беларуска-польскай мяжы.
Як паведамілі ў Дзяржаўным камітэце памежных войскаў Беларусі, пры сабе парушальнік меў заплечнік, асабістыя рэчы, мапу Брэсцкай вобласці, вайсковыя сухія пайкі, прыстасаванні для падрыхтоўкі ежы і інструкцыю "Школа выжывання".

Свае дзеянні затрыманы растлумачыў жаданнем патрапіць да сваёй дзяўчыны ў Нямеччыну.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі