Расіянін Гаранічаў выйграў спрынт, беларус Крыўко — 10-ы

Расіянін Гаранічаў выйграў спрынт, беларус Крыўко — 10-ы

У чацвер, 25 лютага, у горадзе Цюмень на чэмпіянаце Еўропы па біятлоне расіянін Яўген Гаранічаў выйграў спрынт, на двух агнявых рубяжах ён прамахнуўся толькі аднойчы. Другое месца заняў Хенрык Л'Абе-Лун (+5,2 секунды, без промахаў), трэцяе — Антон Бабікаў з Расіі (+9,7 секунды, без промахаў). Беларус Віктар Крыўко, які адстраляўся без промахаў, заняў толькі 10-е месца. Лідару ён саступіў 51 секунду.

Як паведамляла Еўрарадыё, 25 лютага беларуская біятланістка Надзея Скардзіна заняла 5-е месца ў жаночым спрынце на чэмпіянаце Еўропы.

Кантынентальнае першынство працягнецца да 28 лютага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі