Расіяне зноў знайшлі шкодныя бактэрыі ў беларускай ялавічыне

Бранская лабараторыя Россельгаснагляда знайшла бактэрыі лістэрыі ў марожанай ялавічыне, якая паступіла са Столінскага раёна, а менавіта з філіяла “Століннарыхпрамгандаль” Столінскага райпо Брэсцкай вобласці.

Агульная вага партыі 20 тон, паведамляе БелаПАН. Расійскія кантрольныя службы праінфармуюць ветэрынарную службу Беларусі пра выяўленае парушэнне з боку прадпрыемства.

Лістэрыя выклікае ў чалавека сур’ёзныя разладжанні ў страваванні, а ў асобных выпадках можа справакаваць менінгіт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі