Расіяне зноў абстралялі цэнтр Харкава — вядома пра пяцярых загінулых

Харкаў абстрэльваюць амаль штодня​ / @ihor_terekhov
Харкаў абстрэльваюць амаль штодня​ / @ihor_terekhov

Харкаў зноў пад артылерыйскім абстрэлам. У цэнтр горада прыляцела восем снарадаў.  

"Даволі вялікі квадрат. Пакуль ведаем пра пажар у адным з самых любімых месцаў адпачынку харкаўцаў. Прыляцела і да яшчэ аднаго месца адпачынку — выбітыя вокны ў вакольных дамах", — расказвае мэр горада Ігар Церахаў. Пазней ён удакладніў, што адзін са снарадаў упаў побач з жылым пяціпавярховікам, іншы трапіў у дашкольную навучальную ўстанову — "усё ў цэнтры горада".

Ужо вядома пра пяцярых загінулых. Сем чалавек параненыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі