Расіяне заяўляюць, што "нашэсце" беларусаў у Смаленск і Бранск скончылася

Колькасць грамадзян Беларусі, якія пасля аслаблення расійскага рубля масава прыехалі скупляць у Бранскай і Смаленскай абласцях бытавую тэхніку, машыны, ювелірныя вырабы і прадукты, на бягучым тыдні моцна скарацілася, паведамляе РІА "Новости". Яшчэ на мінулым тыдні кожная чацвёртая машына на дарогах гэтых рэгіёнаў была беларускай, у крамах для беларусаў стваралі нават асобныя чэргі, у Бранску і Смаленску абменнікі сабралі рэкордныя выручкі — нашы землякі там здавалі долары і еўра.

Паведамляецца, што ў Бранскай вобласці найбольш адчулі "нашэсце" беларусаў крамы ў Клінцоўскім і Новазыбкаўскім раёнах. Там скуплялі пераважна электроніку. А ў Бранску раскупілі аўтамабілі. Пасля некалькі дзён актыўных пакупак госці з Беларусі пакінулі там пустыя паліцы.

Аднак ужо ў выхадныя дні колькасць беларусаў, якія едуць па пакупкі ў згаданыя вобласці, рэзка знізілася. Прадстаўнік мэрыі Бранска мяркуе, што ў беларусаў скончыліся грошы, а ў расіян — тавары.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі