Расіяне ноччу зноў запусцілі крылатыя ракеты па Украіне, ёсць трапленні

Наступствы начной атакі расіян па Крывым Рогу / @dnipropetrovskaODA
Наступствы начной атакі расіян па Крывым Рогу / @dnipropetrovskaODA

Чарговую атаку перажыла мінулай ноччу Украіна. Расіяне запусцілі па тэрыторыі краіны крылатыя ракеты і ўдарныя дроны тыпу Shahed. Пра гэта паведамілі ў Генеральным штабе Узброеных Сіл Украіны. Было чатыры пускі ракет. Іх запускалі з самалётаў стратэгічнай авіяцыі Ту-95МС. Адну ракету ўдалося збіць. Астатнія — патрапілі па прамысловых аб'ектах у Днепрапятроўскай вобласці. У Крывым Рогу пацярпелі два прадпрыемствы.

"Ёсць істотныя разбурэнні вытворчых збудаванняў. Пашкоджаныя газаправоды. Знішчаны шынамантаж і аўтобус", распавёў кіраўнік Днепрапятроўскай абласной ваеннай адміністрацыі Сяргей Лысак. Акрамя таго, раненні атрымаў мужчына 38 гадоў. У стане сярэдняй ступені цяжкасці яго забралі ў бальніцу.

Іранскія" Шахіды " расіяне запускалі з паўночнага і паўднёвага кірункаў. Усе 20 ударных дронаў украінцы збілі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі