Расіяне атакавалі ноччу Кіеў, Львоў і Запарожскую вобласць

Абломкі дрона тыпу "Шахед" / ілюстрацыйнае фота Reuters
Абломкі дрона тыпу "Шахед" / ілюстрацыйнае фота Reuters

Чарговы масіраваны ракетна-авіяцыйны ўдар перажыла мінулай ноччу Украіна. Расіяне ўжылі беспілотнікі тыпу "Шахед" і ракеты С-300. Ракеты запусцілі па Запарожскай вобласці. Інфармацыя аб наступствах атакі ў гэтым рэгіёне пакуль удакладняецца, піша Hromadske. 32 з 35 запушчаных беспілотнікаў украінскія вайскоўцы збілі.

Як мінімум адзін з дронаў даляцеў да Львова, ёсць трапленне ў аб'ект крытычнай інфраструктуры. Пра гэта распавёў мэр горада Андрэй Садавы. Людзі не пацярпелі, але на месцы ўзнік пажар.

Кіеў гэтай ноччу расіяне атакавалі хвалямі. Дроны заходзілі з розных напрамкаў. Паветраная трывога доўжылася больш за тры гадзіны, піша начальнік Кіеўскай гарадской ваеннай адміністрацыі Сяргей Папко. Над Кіевам было збіта каля 20 беспілотнікаў. Інфармацыі аб наступствах, пацярпелых або разбурэннях, пакуль не было.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі