Расія забараніла ўвоз яблыкаў ужо з 31 беларускага прадпрыемства

Расія забараніла ўвоз яблыкаў ужо з 31 беларускага прадпрыемства

Рассельгаснагляд забараніў увоз яблыкаў з 31 беларускага прадпрыемства. Такі вынік інспекцыі, якую правялі супрацоўнікі расійскага ведамства з 1 па 9 лютага на беларускіх прадпрыемствах-вытворцах. 

Як паведамляецца на сайце Рассельгаснагляду, інспектары наведалі 84 прадпрыемствы-вытворцы свежых яблыкаў і гуркоў у Беларусі, якія пастаўляюць прадукцыю на тэрыторыю Расіі. У выніку пад забарону трапілі 37% праінспектаваных прадпрыемстваў.

Раней Рассельгаснагляд паведаміў пра дзевяць беларускіх прадпрыемстваў, у сховішчах якіх не выявіў яблыкі. Нягледзячы на гэтую адсутнасць, фімы пастаўлялі яблыкі ў Расію гэтай зімой.

Цяпер да іх дадаліся яшчэ 22 прадпрыемствы-вытворцы, якія не маюць яблыкаў на сваіх складах: 

1. ФГ (фермерская гаспадарка) "Альшанская слабада" Брэсцкая вобл., Столінскі р-н, в. Альшаны;

2. КФГ "Дубай Транс" Брэсцкая вобл., Столінскі р-н, в. Альшаны;

3. ФГ "Проба" Брэсцкая вобл., Столінскі р-н, в. Альшаны;

4. ФГ "Ліголь" Брэсцкая вобл., Пінскі р-н, д. Аснежыцы;

5. КФГ "Люберт" Брэсцкая вобл., Столінскі р-н, в. Альшаны;

6. ФГ "Авен Езэр" Брэсцкая вобл., Столінскі р-н, в. Альшаны;

7. ФГ "ВСК САД" Брэсцкая вобл., Пінскі р-н, д. Пасенічы;

8. КФГ "Ларынік" Брэсцкая вобл., Столінскі р-н, в. Альшаны;

9. КФГ "Сададзіва Марыі" Брэсцкая вобл., Столінскі р-н, в. Альшаны;

10. КФГ "Устымчука М.М." Брэсцкая вобл., Іванаўскі р-н, аграгарадок Рудск;

11. ФХ "Гедэон" Брэсцкая вобл., Столінскі р-н, в. Альшаны;

12. КФГ "Бастыён Агра" Брэсцкая вобл., Столінскі р-н, г. Давыд-Гарадок;

13. ФГ "Язвінка" Брэсцкая вобл., Столінскі р-н, в. Альшаны;

14. ПГУП "ОлДзіТранс" в. Вымна, вул. Віцебская;

15. ФГ "Грынвей Фрут" Гомельскі р-н, пас. Янтарны;

16. СВК "Пагранічны", Гродзенскі раён, в. Адэльск;

17. СВК "Ашмянскі Світанак", Ашмянскі р-н, в. Навасёлкі;

18. ФГ "Аніта", Гродзенская вобл., Лідскі р-н, в. Доўкні;

19. КФГ "Нюнька Р.А.", Гродзенская вобл., Шчучынскі р-н, в. Кобраўцы;

20. ААТ "Старыца агра", Капыльскі р-н, а/г Старыца;

21. КФГ "Ясная Зара", Мінская вобл., Мінскі р-н, пас. Слабада;

22. Філіял "Праўда-Агра" ААТ "Агракамбінат Дзяржынскі", Мінская вобл., Дзяржынскі р-н, а/г Тамковічы.

Нягледзчы на адсутнасць яблыкаў, прадукцыя з гэтых прадпрыемстваў пастаўлялася ў Расію у снежні 2017-га — лютым 2018 года.

Таму Рассельгаснагляд з 14 лютага забараняе ўвоз свежых яблыкаў да вынікаў экспертных перамоў з Галоўнай дзяржаўнай інспекцыяй па насенняводстве, каранціне і ахове раслін Рэспублікі Беларусь.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі