Расія забараніла ўвоз украінскіх цукерак

Прычынай забароны сталі парушэнні, якія ведамства знайшло ў кандытарскіх вырабах украінскіх кампаніяў "Конці" і "АВК". Расспажыўнагляд спасылаецца на няправільную маркіроўку прадукцыі. Забарона на ўвоз ўступае ў дзеянне з 5 верасня, інфармуе РБК

Нагадаем, што напрыканцы ліпеня Расспажыўнагляд забараніў увоз у Расію вырабленых ва Украіне сокаў, гародніны, садавіны, малака і малочнай прадукцыі, а таксама рыбных кансерваў. З Украіны забаронена таксама ўвозіць піва ды іншыя спіртныя напоі і свініну. Акрамя таго, Расея забараніла ўвоз расліннай прадукцыі з Украіны ў ручной паклажы і багажы. Тады ў адказ украінскія ўлады ўвялі забарону на экспарт свініны з Расіі. 

Фота — inpress.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі