Расія забараніла пастаўкі расліннай прадукцыі з Сірыі і Уганды праз Беларусь

Расія забараніла пастаўкі расліннай прадукцыі з Сірыі і Уганды праз Беларусь

Расія з 21 лістапада забараніла пастаўкі расліннай прадукцыі з Сірыі і Уганды праз Беларусь. Рассельгаснагляд заявіў, што гэтая мера заклікана не дапусціць на расійскую тэрыторыю сельгаспрадукцыю з краін, якія трапілі пад эмбарга. Раней было адзначана павелічэнне паставак прадукцыі з Сірыі і Уганды ў суправаджэнні рээкспартных фітасанітарных сертыфікатаў Беларусі, інфармуе РІА "Новости".

Рассельгаснагляд ужо прымаў падобныя рашэнні ў дачыненні нашай краіны. З 28 кастрычніка было забаронена выдаваць фітасанітарныя сертыфікаты на рээкспарт праз Беларусь персікаў, нектарынаў і вінаграда з Цэнтральнаафрыканскай рэспублікі, а таксама абрыкосаў, клубніц і груш з Буркіна-Фасо.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі