Расія з 24 траўня абмяжуе ўвоз прадукцыі з трох беларускіх прадпрыемстваў

Расія з 24 траўня абмяжуе ўвоз прадукцыі з трох беларускіх прадпрыемстваў

Расія з 24 траўня абмяжоўвае пастаўкі прадукцыі з трох беларускіх прадпрыемстваў: "Мясапрадукт", "Ружовы кіт" і "Мясны двор "Тарасава". Пра гэта ў панядзелак паведаміла прэс-сакра"тар Рассельгаснагляду Юлія Мелана, перадае abnews.ru.

Па яе словах, ветслужба Беларусі насуперак просьбе Рассельгаснагляду не выключыла ТАА "Мясны двор "Тарасава" з рэестра прадпрыемстваў, якім дазволена пастаўляць прадукцыю ў Расію. Просьба Рассельгаснагляду тлумачылася тым, што гэтая кампанія паўторна адмовілася ад правядзення інспекцыі. 

Таксама з 22 траўня ўведзены рэжым асаблівага кантролю прадукцыі дзевяці беларускіх прадпрыемстваў: ААТ "Полацкі малочны камбінат", Ваўкавыскае ААТ "Беллакт", ААТ "Лепельскі малочна-кансервавы камбінат", ААТ "Шчучынскі масласырзавод", "Смаргонскія малочныя прадукты" (філіял ААТ "Лідскі малочна-кансервавы камбінат"), ААТ Баранавіцкі малочны камбінат", ААТ "Смалявічы бройлер", СТАА "Данон Шклоў", ААТ "Лідскі малочна-кансервавы камбінат".

Раней у панядзелак паведамлялася, што Расія здымае санкцыі з дзевяці беларускіх прадпрыемстваў, якія пастаўляюць прадукты харчавання — двух мясаперапрацоўчых і сямі малаказаводаў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі