Расійскі суд арыштаваў 5 украінскіх афіцэраў на 2 месяцы (відэа)

Іншых украінскіх вайскоўцаў ужо адправілі на радзіму, а 5 афіцэраў расійскі бок затрымаў, яны знаходзяцца на тэрыторыі Растоўскай вобласці. Следчы камітэт Расіі папрасіў расійскі суд іх арыштаваць. Украінцаў падазраюць у "выкарыстанні цяжкага наступальнага ўзбраення неразборлівага дзеяння". Таксама іх збіраюцца праверыць у датычнасці да абстрэлаў расійскай тэрыторыі.

Як інфармуе УНІАН, расіяне затрымалі камандзіра 1-га батальёна 72-й механізаванай брыгады Івана Вайтэнку, яго падначаленых: намесніка камандзіра Віталя Дубіняка, камандзіра танкавага батальёна Аляксандра Палякова, начальніка штаба Аляксандра Ахрыменку, камандзіра 1-й роты Дзмітрыя Усцілку. У сваіх паказаннях яны адмаўляюць, што выкарыстоўвалі зброю супраць мірных грамадзян.

Расійскі бок сцвярджае, што мае доказы абстрэлаў падначаленымі Вайтэнкі гарадоў Чырвонапартызанск і Краснадон Луганскай вобласці. Нібыта, выкарыстоўваліся так званыя "фосфарныя" зарады.

Пазней стала вядома, што расійскі суд арыштаваў украінскіх афіцэраў на 2 месяцы.

Фота — АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі