Расія ўраўнавала правы беларусаў і расіянаў

Расійскі парламент у пятніцу ратыфікаваў беларуска-расійскую дамову аб забеспячэнні роўных правоў грамадзян абедзвюх краін на свабоду руху, выбар месца знаходжання і жыхарства на тэрыторыях краін-удзельніц Саюзнай дзяржавы.
Як нагадвае газета “Известия”, дакумент быў падпісаны ў студзені 2006 года ў Санкт-Пецярбургу.

Дамова прадугледжвае, што факт прыналежнасці асобы да грамадзянства адной з краін з'яўляецца падставай для атрымання дазволу на сталае жыхарства без уліку тэрміну часовага знаходжання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі