Расія раніцай ізноў нанесла ўдар па Кіеўскай вобласці і Запарожжу

Наступствы начнога абстрэлу
Наступствы начнога абстрэлу

Расія раніцай 15 кастрычніка нанесла ўдар па Кіеўскай вобласці. Таксама абстралялі Запарожжа і Днепрапятроўскую вобласць.

У Кіеўскай вобласці ўдар прыйшоўся населеным пункце, але абыйшлося без пацярпелых. Па Запарожжы нанеслі 4 авіяўдары дронамі і 10 ракетамі С-300. Там разбураныя аб'екты энэргетычнай і прамысловай інфраструктуры, узніклі пажары.

Таксама расійскае войска абстраляла Нікапаль (Днепрапятроўская вобласць). Па ім было выпушчана блізу 50 снарадаў, параненыя 2 чалавекі. Снарадамі пашкоджаныя жылыя дамы, крамы і транспартная кампанія.

Расія раніцай ізноў нанесла ўдар па Кіеўскай вобласці і Запарожжу
У России почти не осталось высокоточных ракет. Обстрелы ведутся переделанными ракетами с комплексов С-300.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі