Расія прызнала "Л/ДНР" з тэрыторыяй, якую кантралююць украінскія войскі

Расія прызнала "Л/ДНР" з тэрыторыяй, якую кантралююць украінскія войскі

22 лютага расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін заявіў, што Расія прызнала так званыя "Л/ДНР" у межах Данецкай і Луганскай абласцей. А значную частку гэтых тэрыторый кантралююць украінскія войскі. Пуцін спаслаўся на "канстытуцыі" самаабвешчаных рэспублік, у якіх ідзе гаворка пра вобласці, а не тэрыторыі, якія кантралююць баевікі.

"Прадказваць канкрэтныя магчымыя дзеянні немагчыма, гэта залежыць ад сітуацыі", — адказаў прэзідэнт РФ на пытанне, як далёка могуць зайсці расійскія войскі. Паводле яго слоў, войскі не пойдуць "прама цяпер".

Пры гэтым Уладзімір Пуцін заявіў, што Масква разлічвае, што "ўсе спрэчныя пытанні па мяжы ДНР і ЛНР будуць вырашаныя шляхам перамоваў, цяпер гэта немагчыма, але ў будучыні гэта атрымаецца".

Ён хоча, каб Украіна адмовілася ад уступлення ў NATO, правяла "дэмілітарызацыю" і прызнала вынікі рэферэндума ў Крыме аб яго далучэнні да Расіі.

Рашэнне кіраўніцтва Расіі, агучанае Пуціным, можа прывесці да паўнамаштабнай вайны з Украінай. Тым больш, што Уладзімір Пуцін збіраецца ўводзіць на Данбас свае войскі, на што атрымаў дазвол Савета Федэрацыі РФ.

Расія прызнала "Л/ДНР" з тэрыторыяй, якую кантралююць украінскія войскі

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі