Расія прыпыняе ўдзел у Дамове аб стратэгічных наступальных узбраеннях
![Расія прыпыняе ўдзел у дамове па кантролі за ядзернай зброяй / kapital-rus.ru](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/jadziernaja-2102.jpg.webp?itok=EKOTpWXt)
Расія прыпыняе ўдзел у дамове па кантролі за ядзернай зброяй / kapital-rus.ru
Расія прыпыняе ўдзел у Дамове аб стратэгічных наступальных узбраеннях (СНУ-3). Пра гэта 21 лютага ў сваёй прамове заявіў Уладзімір Пуцін.
СНУ-3 — гэта апошняя па часе дамова паміж Расійя і ЗША наконт кантролю над ядзернай зброяй. Дакумент быў падпісаны на 10 гадоў у Празе ўвесну 2010 года з магчымасцю падаўжэння на 5 гадоў. На пачатку 2021-га і ЗША, і Расія падоўжылі яго дзеянне.
У адпаведнасці з дамовай, кожны бок павінен скараціць свае запасы ядзерных боегаловак да 1550 адзінак і да 700 адзінак для разгорнутых носьбітаў — міжкантынентальных балістычных ракет, балістычных ракет падводных лодак і цяжкіх бамбавікоў.
Перамовы паміж Масквой і Вашынгтонам наконт новай дамовы былі запланаваныя на лістапад 2022-га, але ў апошні момант іх адмянілі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.