Расія праводзіць ваенныя вучэнні каля мяжы з Польшчай і Літвой

У рамках вучэнняў караблі забяспечаць ахову мяжы, абарону марскіх камунікацый, знойдуць і знішчаць падводныя лодкі і караблі ўмоўнага праціўніка. Падраздзялення паветрана-дэсантных войскаў сумесна з марской пяхотай адпрацуюць дзеянні па абароне ўзбярэжжа ад высадкі марскога дэсанту ўмоўнага праціўніка.



Агнявую падтрымку з паветра будуць ажыццяўляць знішчальнікі-бамбавікі Су-34 і верталёты Мі-24. Бамбавікі Ту-22М3 выканаюць трэніровачныя палёты над Балтыйскім морам і адпрацуюць пытанні паветранага патрулявання, інфармуе РІА "Новости".



Нагадаем, вучэнні ў Калінінградскай вобласці праходзяць адначасова з міжнароднымі вучэннямі NATO Saber Strike-2014 і Baltops-2014, якія стартавалі ў Еўропе.
 

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі