Расія павышае кошт на газ для Украіны да 485 долараў за 1000 кубаметраў

Пра гэта, як інфармуе ІТАР-ТАСС, паведаміў кіраўнік "Газпрама" Аляксей Мілер на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Дзмітрыем Мядзведзевым. Па словах Мілера, за сакавіцкія пастаўкі "Газпрам" не атрымаў ад Украіны ні капейкі. "Сума запазычанасці ўзрасла і перавысіла 2,2 млрд долараў", — падкрэсліў кіраўнік газавай манаполіі. Ён выказаў надзею, што бліжэйшым часам Украіна пачне пагашаць свае пазыкі і аплачваць бягучыя пастаўкі.



У мінулы аўторак Мілер заявіў, што кошт на газ для Украіны усталёўваецца на другі квартал у 385,5 долараў за 1000 кубаметраў. Ён падкрэсліў, што гэта не павелічэнне кошту, а вяртанне да ранейшых кантрактаў, бо Украіна не выканала абавязанні па дадатковай дамове.



2 красавіка Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб дэнансацыі Харкаўскіх дамоваў, якія меркавалі зніжку на газ у 100 долараў за 1000 кубаметраў.



Фота — ІТАР-ТАСС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі