Расія пачала закупляць за мяжой больш абязбольвальных сродкаў

Аб'ёмы паставак абязбольвальных у РФ па параўнанні з мінулым годам выраслі ў 40 разоў / РІА "Новости"
Аб'ёмы паставак абязбольвальных у РФ па параўнанні з мінулым годам выраслі ў 40 разоў / РІА "Новости"

Імпарт абязбольвальных наркатычных сродкаў у Расію расце, піша РБК са спасылкай на звесткі аналітычнай кампаніі RNC Pharma. Кампанія прааналізавала інфармацыю Федэральнай мытнай службы Расіі і выявіла, што імпарт марфіну ў Расію за 8 месяцаў (у параўнанні з аналагічным перыядам летась) вырас удвая — са 150 да 300 кг. На 4% павялічыўся імпарт кетаміну. Акрамя таго, за гэты час у краіну імпартавалі 155 кг прамедола, а летась яго ў Расію наогул не ўвозілі. Між тым гэты прэпарат часта выкарыстоўваюць для анестэзіі і ў якасці болепатольнага пры траўмах. Яго можна бачыць у аптэчках вайскоўцаў.

Усяго са студзеня да жніўня расійскія ўпаўнаважаныя імпарцёры завезлі ў краіну 22,2 тонаў наркатычных сродкаў і псіхатропных прэпаратаў — гэта амаль у 40 разоў больш, чым за ўвесь мінулы год. Усе гэтыя прэпараты ў Расію часцей за ўсё імпартуюць з Іспаніі, Германіі і Індыі.

Рост імпарту абязбольвальных можа быць звязаны ў тым ліку з вайной ва Украіне, лічыць генеральны дырэктар DSM Group Сяргей Шуляк. Паводле яго слоў, у якасці прэпаратаў экстранага абязбольвання могуць выкарыстоўвацца як прамедол, так і марфін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі