Расія ноччу атакавала Кіеўскую і Адэскую вобласці, загінуў чалавек

Абломкі расійскай ракеты справакавалі пажар у Кіеўскай вобласці / @dsns_telegram

Абломкі расійскай ракеты справакавалі пажар у Кіеўскай вобласці / @dsns_telegram / @dsns_telegram

Гэтай ноччу расіяне запусцілі па ўкраінскіх гарадах сем крылатых і адну балістычную ракету "Іскандэр-М", а таксама 25 ударных беспілотнікаў тыпу "Shahed". Пра гэта паведамілі ў Паветраных сілах Украіны.

23 паветраныя цэлі былі знішчаны, уключаючы ўсе ракеты і 15 з 25 БПЛА. Але былі і трапленні.

Вядома, што каля трох гадзін запар расіяне атакавалі Ізмаільскі раён Адэскай вобласці, тут выкарыстоўвалі беспілотнікі. У некалькіх населеных пунктах былі пажары і ёсць разбурэнні. Пашкоджаны аб'екты каляпартовай і сельскагаспадарчай інфраструктуры: элеватары, адміністрацыйныя будынкі, аграпрадпрыемствы, распавёў кіраўнік Адэскай абласной ваеннай адміністрацыі Алег Кіпер. У выніку гэтай атакі загінуў чалавек гэта супрацоўнік аграпрадпрыемства. Ён атрымаў цяжкія раненні і затым памёр у бальніцы.

Акрамя таго, абломкі рускай ракеты справакавалі пажар у Кіеўскай вобласці, паведамілі ў ДСНС Украіны. Гарэла гандлёвае прадпрыемства.

Россия ночью атаковала Киевскую и Одесскую области, погиб человек
Ратавальнікі ліквідуюць наступствы расійскай атакі / @dsns_telegram
Россия ночью атаковала Киевскую и Одесскую области, погиб человек
У Кіеўскай вобласці гарэла гандлёвае прадпрыемства / @dsns_telegram

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі