Расія незадаволеная ростам беларускіх тарыфаў на транзітныя грузы

Расія незадаволеная ростам беларускіх тарыфаў на грузы металургіі. Пра гэта стала вядома падчас нарады спецыялістаў Калінінградскай і Беларускай чыгунак, якія абмяркоўвалі пытанні, звязаныя з транспарціроўкай і тарыфамі на перавозку транзітных грузаў.
У прыватнасці, адзначалася, што за апошнія два гады рост тарыфаў на перавозку ў Калінінградскую вобласць ферасплаваў, сталі і пракату чорных металаў узрос больш чым на 200%, чугуна — на 70%. Расійскія спецыялісты выказалі меркаванне, што такія тэмпы росту транзітных тарыфаў могуць стаць адным з фактараў, што будзе стрымліваць павелічэнне грузаабароту паміж нашымі краінамі.

Паводле словаў намесніка міністра транспарту і камунікацый Беларусі Мікалая Верхаўца, зараз міністэрствамі транспарту Расіі і Беларусі распачаліся перамовы пра адзіны тарыф для расійскіх экспартных грузаў, якія следуюць праз тэрыторыю нашай краіны.

MetalTorg.Ru
  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі