Расія не збіраецца перашкаджаць праграме ЕС "Усходняе партнёрства"

Расія не бачыць асаблівай карысці ад праграмы Еўрасаюза "Ўсходняе партнёрства", але не збіраецца перашкаджаць яе рэалізацыі. Пра гэта заявіў прэзідэнт Расіі Дзмітры Мядзведзеў. "Як я магу заклікаць не ўдзельнічаць у тым або іншым аб'яднанні, калі самі дзяржавы лічаць для сябе гэта выгадным? Я не бачу нічога звышнатуральнага ў гэтым "Усходнім партнёрстве". Але я, адкрыта кажучы, і карысці асаблівай ад яго не бачу. І гэта мне пацвярджаюць усе ўдзельнікі гэтага "партнёрства", з кім я размаўляў. Але я не бачу нічога накіраванага непасрэдна супраць нашай краіны", — перадае БелаПАН словы Мядзведзева.

Пры гэтым расійскі кіраўнік паведаміў, што краіны — ўдзельніцы "Ўсходняга партнёрства" прапаноўваюць Расіі разнастайныя асацыятыўныя формы ўдзелу. "Вядома, калі там будуць абмяркоўвацца разнастайныя антырасійскія сюжэты, мне як прэзідэнту гэта не спадабаецца. Але я спадзяюся, што нашы партнёры ад гэтага ўстрымаюцца. А так хай абмяркоўваюць усё, што жадаюць", — заявіў Мядзведзеў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі