Вы тут

Расія не пусціла з Беларусі 90 тон яблыкаў і клубніцаў

pixabay.com

Расіяне затрымалі сем аўтамабіляў, якія ехалі з Беларусі на тэрыторыю Пскоўскай вобласці Расіі ў абыход пунктаў пропуску. Пра гэта паведамляе прэс-служба Рассельгаснагляду. 

Прыблізная маса незаконна ўвезенага грузу, сярод якога былі яблыкі і клубніцы, склала каля 90 тон. 

Рассельгаснагляд нагадвае, што Беларусь 1 красавіка паведаміла, што спыняе сертыфікацыю садавіны і гародніны, якая ідзе транзітам у Расію. "Рэзкі рост аб'ёму выяўленай санкцыйнай прадукцыі пацвярджае факт ажыццяўлення незаконных паставак і неабходнасць уведзенай забароны на рээкспарт пладова-агародніннай прадукцыі з Рэспублікі Беларусь", — падкрэсліваюць у расійскім ведамстве.