Расія не прадасць Беларусі зенітную ракетную сістэму С-400

Расія ў бліжэйшыя гады не будзе экспартаваць зенітную ракетную сістэму С-400. Пра гэта РИА “Новости” заявіла высокапастаўленая крыніца ў расійскім вайскова-прамысловым комплексе.  “Унікальнае расійскае ўзбраенне” С-400 не будзе прадавацца нават краінам СНД. Паводле словаў чыноўніка, “рашэнне пра пастаўкі можа быць прынятае толькі вышэйшым кіраўніцтвам Расіі”.

Нагадаем, што ўчора міністр абароны Беларусі генерал-палкоўнік Леанід Мальцаў заявіў пра намер Беларусі закупіць у бліжэйшай будучыні зенітную ракетную сістэму С-400.

Мальцаў адзначыў, што нашу краіну цікавіць толькі самая сучасная тэхніка, акрамя С-400, найноўшыя вайсковыя знішчальнікі. “Старызна нам не патрэбна!”, - заявіў міністр абароны. 

Як бачым, планы Мальцава былі заўважаныя ў Маскве. РИА “Новости” паведамляе, што зараз зенітная ракетная сістэма С-400 паступае на ўзбраенне расійскіх Ваенна-паветраных сілаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі