Расія і Беларусь працягваюць перамовы аб пастаўках нафты

Расія і Беларусь узнавілі перамовы аб пастаўках нафты і транзіце сыравіны. Пра гэта са спасылкай на словы віцэ-прэзідэнта ААТ “АК Транснефть" Міхаіла Баркова піша агенцтва “Интерфакс”. Паводле адмыслоўцы, зараз бакі абмяркоўваюць магчымасць бязмытка пастаўляць у Беларусь пэўны аб'ём нафты. Астатняя сыравіна, якая ідзе праз краіну транзітам, можа пастаўляцца з выплатай мыты, гэта значыць — на агульных умовах.

Сп. Баркоў удакладніў, што перамовы вядуцца ў Маскве на высокім узроўні. “Склад сур'ёзны, узровень урадавы”, — дадаў ён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі