Расія дазволіла пастаўкі свініны з Бярозаўскага мясакамбіната

Рассельгаснагляд дазволіў пастаўкі свініны з Бярозаўскага мясакансервавага камбіната. Пра гэта з расійскага боку прыйшло афіцыйнае паведамленне, адзначае interfax.by. У сваю чаргу, Расія гатовая дазволіць Беларусі закупляць свініну ў РФ. Пра гэта заявіў начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Аляксей Багданаў.

Па словах чыноўніка, Беларусь і Расія ўзгадняюць тэрміны ўзаемнага аўдыту мясаперапрацоўчых прадпрыемстваў. Беларускі бок зараз чакае прапаноў ад Расіі наконт графіку правядзення інспекцый і канкрэтнага спісу прадпрыемстваў. У выніку такіх узаемных праверак можна было б зняць узаемныя прэтэнзіі па пастаўках мясной прадукцыі.

Прадстаўнік Мінсельгасхарча нагадаў, што апошнім часам Беларусь не купляла свініну ў Расіі, бо там была зафіксаваная афрыканская чума свіней. Ці здымуць гэтую забарону, стане ясна пасля беларускіх праверак на расійскіх мясаперапрацоўчых прадпрыемстваў.

Фота — telegraf.com.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі