Расія дазволіла экспартаваць беларускае мяса яшчэ двум прадпрыемствам

Рассельгаснагляд выдаў афіцыйныя дазволы на экспарт у Расію яшчэ двум прадпрыемствам — Гомельскаму мясакамбінату і Віцебскай бройлернай фабрыцы. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення ветэрынарыі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксандр Аксёнаў.

Паводле яго слоў, матэрыялы па астатніх правераных прадпрыемствах мясаперапрацоўчай прамысловасці Магілёўскай і Гомельскай абласцей яшчэ вывучаюцца, і пасведчанні аб атэстацыі ім будуць выдадзеныя пазней.

Усяго, паведаміў Аксёнаў, афіцыйны дазвол на экспарт мясной прадукцыі ў Расію атрымалі 22 беларускія прадпрыемствы з 37 правераных, што складае амаль 60%.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі