Расія чакае ад ААН анулявання дэкларацыі аб незалежнасці Косава

Анулявання дэкларацыі аб незалежнасці Косава чакае ад Арганізацыі Аб’яднаных Нацый Расія, якая ініцыявала экстраннае паседжанне Савета Бяспекі ААН.
На ім мусіць быць абмеркаваная сітуацыя з абвяшчэннем незалежнасці парламентам краю, які ўваходзіць у склад сербскай дзяржавы. Паседжанне Савета Бяспекі ААН можа прасці ўжо сёння.

Міністэрства замежных спраў Расіі заяўляе, што дэкларацыя аб незалежнасці Косава стварае рызыку эскалацыі этнічных сутыкненняў і новых канфліктаў на Балканах.

Газета.ру

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі