Расія будзе пільнаваць садавіну з Марока і Эквадора, якая ідзе праз Беларусь

Расія будзе пільнаваць садавіну з Марока і Эквадора, якая ідзе праз Беларусь

Садавіну і гародніну з Марока і Эквадора, якія ідуць праз Беларусь, Расія можа прапускаць толькі пасля пацвярджэння пра іх адпраўку з гэтых краін.

Пра гэта паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на ананімную крыніцу ў Рассельгаснаглядзе. Цяпер расійскае ведамства распрацоўвае парадак паведамлення пра адпраўку расліннай прадукцыі ў РФ. Такім чынам яны спадзяюцца не дапусціць, каб праз Беларусь у Расію везлі садавіну і гародніну па падробленых фітасанітарных сертыфікатах.

У Рассельгаснаглядзе кажуць, што беларускія калегі афармлялі рээкспартныя сертыфікаты на яблыкі з Эквадора, айву, грушы, персікі і грушы з Марока. Аднак потым высветлілася, што сертыфікаты былі падробленымі, як і на іншую прадукцыю з многіх іншых краін. Таму расійскі бок вырашыў правяраць прадукцыю з краін, сертыфікаты якіх падрабляліся.

Дарэчы, сёлета Рассельгаснагляд выявіў 417 падробленых фітасанітарных сертыфікатаў, на якія ў Беларусі выдавалі рээкспартныя сертыфікаты. Гаворка ідзе пра яблыкі, грушы, хурму ды іншую прадукцыю невядомага паходжання. Больш за ўсё падраблялі сертыфікаты Турцыі (178), Марока (115), Македоніі (46). Таксама сустракаліся падробленыя сертыфікаты Туніса (28), Сербіі (22), Босніі і Герцагавіны (19), Ізраіля (2). Падрабляюцца таксама сертыфікаты Бразіліі, Эквадора, ПАР, Чылі.

Фота: politikus.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі