Расія: Беларусь не пускае расійскі хлеб і дэмпінгуе малочнай прадукцыяй
![Расія: Беларусь не пускае расійскі хлеб і дэмпінгуе малочнай прадукцыяй](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/chlieb-0810.jpg.webp?itok=kek3nS09)
Расійскія прадпрымальнікі скардзяцца на перашкоды з боку Беларусі. Па іх словах, на тэрыторыі Беларусі ёсць шэраг перашкодаў для ўвозу хлебабулачнай прадукцыі з Расіі. Акрамя таго, беларускія вытворцы малочнай прадукцыі пастаўляюць свае тавары ў Расію па дэмпінгавых коштах.
Гэтыя ды іншыя цяжкасці прадпрымальнікаў на трансгранічных рынках абмяркоўвалі 3 кастрычніка ў Смаленску эксперты Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) і прадстаўнікі бізнэсу Еўразійскага эканамічнай саюза (ЕАЭС). Іх нарада прайшла ў рамках Грамадскай прыёмнай блока па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні ЕЭК, паведамляецца на сайце камісіі.
Таксама на сустрэчы абмяркоўвалася стварэнне новых зон свабоднага гандлю краін ЕАЭС з іншымі краінамі свету і ўзаемнае прызнанне пасведчанняў кіроўцаў паміж Беларуссю і Расіяй.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.