Расія афіцыйна адмовілася выдаць Андрэя Лугавога

У Лондан накіравана афіцыйная адмова Расіі выдаць Андрэя Лугавога.
Лугавы абвінавачваецца брытанскімі ўладамі ў забойстве Аляксандра Літвіненкі.

Генпракуратура Расіі ў адказе спаслалася на канстытуцыю, якая забараняе выдаваць сваіх грамадзянаў замежным дзяржавам.

Тым часам адзін з лідэраў кааліцыі “Іншая Расія” Эдуард Лімонаў патрабуе распачаць супраць Лугавога крымінальную справу і надаць ёй максімальна шырокую галоснасць, як зазначыў пісьменнік, “у рамах бяспекі”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі