Расія адпраўляла ў Іран зброю і тэхніку NATO, захопленыя ва Украіне — CNN

Javelin наносіць удар / Reuters
Javelin наносіць удар / Reuters

Расія адпраўляла ў Іран зброю і тэхніку NATO, захопленыя ва Украіне. Пасля 24 лютага 2022-га заходнімі спецслужбамі былі зафіксаваныя некалькі такіх выпадкаў, паведамляе тэлеканал CNN за спасылкай на свае крыніцы.

У прыватнасці, гаворка ідзе пра амерыканскія супрацьтанкавыя ракетныя комплексы Javelin і зенітна-ракетныя комплексы Stinger. У Іране "трафейную зброю" разбіралі і вывучалі. Мяркуецца, што іранскія вайскоўцы спадзяюцца стварыць уласную версію згаданых узбраенняў. Мэта ж Масквы — працяг атрымання падтрымкі з боку Ірана, які ўжо пастаўляў баявыя біспілотнікі, боепрыпасы і абяцаў балістычныя ракеты.

Амерыканскія чыноўнікі не лічаць, што праблема маштабная і сістэмная. Украінскія вайскоўцы ад пачатку вайны паведамляюць пра выпадкі захопу расіянамі амерыканскага ўзбраення. Аднак адсачыць яго далейшую перадачу Ірану складана.

Іран і раней спрабаваў ствараць уласныя ўзбраенні на аснове заходніх узораў. Напрыклад, супрацьтанкавая кіраваная ракета Toophan распрацавана пасля вывучэння амерыканскай BGM-71 TOW.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі