Расія аддасць 17 млн долараў на бяспеку пляцоўкі Чарнобыльскай АЭС

Расія збіраецца вылучыць 17 мільёнаў долараў, каб павысіць бяспеку пляцоўкі Чарнобыльскай АЭС і паскорыць вывад аб'екта з эксплуатацыі. Пра гэта заявіў кіраўнік дзяржкарпарацыі "Расатом", старшыня рады дырэктараў грамадзянскага атамнага холдынгу "Атамэнэргапром" Сяргей Кірыенка 29 верасня на 52-й генеральнай канферэнцыі МАГАТЭ ў Вене.  Нагадаем, над разбураным у выніку аварыі ў красавіку 1986 гады чацвёртым энергаблокам Чарнобыльскай АЭС мяркуецца пабудаваць новы бяспечны саркафаг. Таксама плануецца будаўніцтва сховішча адпрацаванага паліва для першага, другога і трэцяга энергаблокаў і завяршэнне будаўніцтва заводу па перапрацоўцы цвёрдых радыёактыўных адыходаў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі