Рашэнне пра пачатак заняткаў у школах Мінска могуць прыняць да канца чэрвеня

Рашэнне пра пачатак заняткаў у школах Мінска могуць прыняць да канца чэрвеня

Узгодненае рашэнне пра час пачатку заняткаў у мінскіх школах могуць прыняць да канца чэрвеня. Пра гэта заявіла начальнік аддзела дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Марына Юркевіч, перадае БЕЛТА.

Чыноўніца паведаміла, што зараз гэтай пытанне абмяркоўваецца з бацькамі, бо ёсць школы, якія працуюць у дзве змены. "Даручэнне прэзідэнта усімі пачутае. Думаю, ужо напрыканцы чэрвеня будзе прынята нейкае узгодненае рашэнне паміж апякунскімі радамі, бацькоўскімі камітэтамі, адміністрацыямі ўстановаў і ўпраўленнямі адукацыі, спорту і турызму", — падкрэсліла Юркевіч. Вывучаецца меркаванне навучэнцаў і бацькоў.

Чыноўніца мяркуе, што для дзяцей, якія займаюцца ў першую змену, было б зручна прыходзіць на ўрокі паля восьмай гадзіны раніцы. Для тых, хто займаецца ў другую змену, заняткі не павінны заканчвацца пазней за 19.30.

"На ўзроўні гарадскіх зацікаўленых структур і рэспубліканскіх органаў улады будзе прымацца ўзважанае адзінае рашэнне", — паведаміла Юркевіч.

Як паведамлялася раней, з ініцыятывай перанесці пачатак заняткаў у школе выступіў Аляксандр Лукашэнка. Ён заявіў, што яго малодшы сын Мікалай усё адно спіць на першых уроках.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі