Рашэнне па адмене роўмінгу паміж Беларуссю і Расіяй будзе прымацца ў жніўні

Рашэнне па адмене роўмінгу паміж Беларуссю і Расіяй будзе прымацца ў жніўні

Рашэнні па адмене роўмінгу паміж Беларуссю і Расіяй будуць прымацца ў жніўні. Пра гэта старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч заявіў на сустрэчы з кіраўнікамі рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў кулуарах VI Форуму рэгіёнаў, перадае БЕЛТА. Гэтае мерапрыемства адбываецца ў Санкт-Пецярбургу.

Мясніковіч дадаў, што сустрэча, на якой будзе прымацца рашэнне, адбудзецца 2 жніўня ў Полацку.

Старшыня Савета Федэрацыі Расіі Валянціна Мацвіенка адзначыла гатоўнасць расійскага боку да такога кроку. Паводле яе інфармацыі, у Расіі пытанне будзе вырашанае да 15 верасня. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі