Рашэнне МАП па Беларусі будзе абвешчана праз тыдзень

Рашэнне экспертаў Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) пра выкананне беларускім урадам рэкамендацый МАП будзе абвешчана ў канцы наступнага тыдня. Як паведамляе БелаПАН, рашэнне па беларускім пытанні будзе ўхвалена Камітэтам па нормах і стандартам у чацвер, 12 чэрвеня. А на наступны дзень яго павінны зацвердзіць на пленарным паседжанні Міжнароднай канферэнцыі працы (МКП).

Нагадаем, беларускае пытанне разгладалася 5 чэрвеня Камітэтам па нормах і стандартам МАП у рамках 97-й сесіі МКП у Жэневе. Перад экспертамі з дакладам выступіў міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі Уладзімір Патупчык.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі