Расея супраць новых санкцыяў, дачынных Ірану

Расія выказалася супраць увядзення Радай бяспекі ААН новых санкцыяў супраць Ірану. Падчас спаткання прадстаўнікі міністэрстваў замежных справаў пяці сталых чальцоў Рады ААН і Нямеччыны Расія "папярэдзіла, што выступае супраць дадатковых санкцыяў на Іран на гэтай стадыі".

Паводле дакладу МАГАТЭ, апублікаванага ў панядзелак, Іран блакуе доступ да кантролю над сваёй ядзернай праграмы і павялічыў колькасьць установак для ўзбагачэння ўрану. Кітай і Расія -- дзве з пяці дзяржаваў Рады Бяспекі, якія згадзіліся падтрымаць папярэднія санкцыі супраць Ірану, але толькі пасля іх змякчэння. Абедзве краіны маюць гандлёвыя дамовы з Іранам.

ONET

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі