Вы тут

"Расатам" разлічвае на фізічны пуск Беларускай АЭС да прэзідэнцкіх выбараў

Беларуская АЭС / belchemoil.by

Карпарацыя "Расатам" разлічвае, што фізічны пуск Беларускай АЭС адбудзецца ў першых днях жніўня. Пра гэта кіраўнік расійскай карпарацыі Аляксей Ліхачоў паведаміў у сваім відэазвароце ад 16 ліпеня. 

"З галоўных навін на замежных будоўлях адзначу Беларусь, дзе актыўна працуем над атрыманнем дазволу на правядзенне фізічнага пуску. Разлічваем, што ён адбудзецца ў першых чыслах жніўня", — заявіў высокапастаўлены чыноўнік. 

Як вядома, на 9 жніўня ў Беларусі прызначаныя прэзідэнцкія выбары. 

Дарэчы, пачаткова пуск першага блока АЭС у Астраўцы быў запланаваны на 2018 год, аднак тэрміны некалькі разоў пераносіліся. У сувязі з гэтымі пераносамі Беларусь дамаглася паслабленняў у выплаце расійскага крэдыту, на які будуецца АЭС. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.