“Рамэа і Джульета” з Гродна другі раз збеглі з дома. Іх ізноў знайшлі

“Рамэа і Джульета” з Гродна другі раз збеглі з дома. Іх ізноў знайшлі

Гродзенскіх “Рамэа і Джульету” — 17-гадовага Яўгена Рукшу і 15-гадовую Дыяну Кавалёву, якія збеглі з дому ў сярэдзіне верасня, знайшлі. Падлеткі жывыя, іх перадалі бацькам. Як закаханыя пражылі 10 дзён і дзе хаваліся, пакуль невядома.

Яўген і Дыяна збягаюць з дома ўжо другі раз. Першы быў 19 жніўня — тады іх шукала ўся Беларусь. Праз 10 дзён парачку знайшлі ў лесе ў Бераставіцкім раёне, каля вёскі Магіляны, дзе жыве Яўген. Яны збіраліся хавацца да паўналецця дзяўчыны: збудавалі шалаш і ўзялі з сабой запасы адзення і ежы.

Не прайшло і месяца, як Дыяну ізноў абвясцілі ў вышук. Гэта адбылося 10 верасня, дзяўчына сыйшла з кватэры ў Гродне. Праз два дні стала вядома, што яшчэ 8 верасня знік Яўген.

"Бацькі ведалі, што Дзіна з Жэняй даўно сустракаюцца, год амаль. Падобна да таго, што яны пабаяліся, што каханне перашкодзіць вучобе — Дзіна пасля 9 класа паступіла ў каледж, а ўвесь час праводзіла з Жэняй, піша s13.ru са спасылкай на знаёмую падлеткаў. — Не ведаю, што ім сказалі дома, але яны працягваюць камунікаваць".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі