Раманчук: Еўропа можа даць Беларусі 20-30 млн еўра, а трэба $8 млрд

Беларускі ўрад актыўна шукае крэдыты для падтрымкі эканомікі ва ўмовах крызісу. Пэўныя надзеі ўскладаюцца і на сённяшнюю сустрэчу ў Брусэлі кіраўніка МЗС Беларусі Сяргея Мартынава з кіраўніцтвам Еўрасаюза.  Эканаміст Яраслаў Раманчук не выключае, што пасля Міжнароднага валютнага фонда, Сусветнага банка ды Расіі нашым “донарам” можа стаць таксама і Еўропа.

Яраслаў Раманчук: “Нейкія дробныя грошы можа даць Еўрапейскі банк развіцця, Сусветны банк, мільёнаў 20-30 еўра могуць прыйсці ад Еўрасаюза”.

Аднак на сённяшні момант Беларусі патрэбна каля 8 мільярдаў долараў, а такую суму ніхто не дасць, мяркуе Раманчук. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі