Вы тут

Раман Пратасевіч стаў "дзяржаўным праваабаронцам"

Раман Пратасевіч / БЕЛТА

Экс-рэдактар аднаго з самых буйных апазіцыйных ТГ-каналаў Раман Пратасевіч пачаў працу ў дзяржаўным беларускім цэнтры "Сістэмная праваабарона". Пра гэта паведамляе ТГ-канал арганізацыі.

"Экстраная пасадка самалёта вярнула Рамана Пратасевіча дадому. І як аказалася, Рома гэтаму рады. Бо ягоная "рэвалюцыя" скончылася, і ён прыняў паразу годна", — адзначаецца ў ТГ-канале.

У цэнтры "Сістэмнай праваабароны" заяўляюць, што Пратасевіч хоча зрабіць "штосьці карыснае".

Раман Пратасевіч быў затрыманы ў траўні 2021-га, калі беларускія ўлады прымусілі самалёт кампаніі Ryanair сесці ў Мінску. Пратасевіч унесены ў спіс тэрарыстаў, тым не менш улады далі яму магчымасць завесці блог, выступаць на прэс-канферэнцыях, а цяпер — стаць "дзяржаўным праваабаронцам".

На мінулым тыдні Пратасевіч пасля некалькіх месяцаў маўчання выставіў сумеснае фота з Дзмітрыем Беляковым, які цяпер прадстаўляе арганізацыю "Сістэмная праваабарона". Тады блогер і анансаваў змены ў сваім жыцці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.