Ракетныя комплексы "Іскандэр" з'явяцца ў Калінінградскай вобласці да 2015 года

Пяць ракетных брыгад расійскай арміі ў Калінінградскай вобласці атрымаюць ракетныя комплексы "Іскандэр" да 2015 года. Пра гэта паведамляе РИА "Новости" са спасылкай на сваю крыніцу ў расійскім ваенным ведамстве.
Нагадаем, у сераду ў сваім пасланні да федэральнага сходу прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што "пры неабходнасці" "Іскандэры" могуць з'явіцца ў расійскім анклаве для нейтралізацыі сістэмы Супрацьракетнай абароны, якую плануюць разгарнуць у Чэхіі і Польшчы ЗША.

Адзначым, што ў кастрычніку Мінабароны Беларусі заяўляла пра намер набыць у Расіі ракетныя комплексы "Іскандэр", якія мусілі паступіць у ракетную брыгаду, размешчаную ў Магілёўскай вобласці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі