Ракетны абстрэл Адэсы і сусветная рэакцыя на кадры з Бучы — 40-я раніца вайны

Горад Буча пасля выхаду расійскіх войскаў​ / ЕРА
Горад Буча пасля выхаду расійскіх войскаў​ / ЕРА

Па Адэсе гэтай ноччу быў нанесены ракетны ўдар. Аб гэтым перадае "Громадське" са спасылкай на спікера Адэскай ваеннай адміністрацыі Сяргея Братчука. Ўдарылі "па адным з аб'ектаў". Падрабязнасцяў пакуль няма. Выбухі гэтай ноччу былі чутныя і ў Херсоне. Раніцай ўдарылі па Мікалаеву.

Паводле звестак украінскага Генштаба, напярэдадні ў Данецкай і Луганскай абласцях былі адбітыя сем атак расійскіх войскаў. Кіраўнік Луганскай адміністрацыі Сяргей Гайдай распавёў аб двух загінулых валанцёрах у горадзе Навадружэск. Яны раздавалі гуманітарную дапамогу мясцовым жыхарам, калі пачаўся мінамётны абстрэл.

"Дарэчы, адна з загінулых выратавала жыццё калегу, прыкрыўшы яе сабой, калі пачаўся расійскі абстрэл", — напісаў Гайдай.

Кіраўнік Сумскай адміністрацыі Дзмітрый Жывіцкі ўчора позна ўвечары паведаміў, што рускія тэхніка і артылерыя пакінулі тэрыторыю вобласці. "Засталіся невялікія групы рускіх, якіх ужо шукаюць. Праходзіць зачыстка тэрыторыі", кажа ён.

Генштаб ВСУ ноччу апісваў сітуацыю так: праціўнік "часова адмовіўся ад выканання задання па блакаванні і захопу горада Кіева". Але пры гэтым ён працягвае "наносіць ракетныя ўдары па аб'ектах крытычнай інфраструктуры на ўсёй тэрыторыі Украіны".

Працягваюцца спробы заблакаваць Харкаў — расійскія войскі абстрэльваюць горад з артылерыі, кажуць у Генштабе УСУ. Ідуць баі за Марыупаль — "пры падтрымцы авіяцыі і артылерыі праціўнік працягвае штурм горада".

Ракетный обстрел Одессы и мировая реакция на кадры из Бучи — 40-е утро войны
Марыупаль / Reuters

Паводле звестак украінскіх вайскоўцаў, расійскія падраздзяленні, якія былі выведзеныя ў Беларусь, рыхтуюць да перадыслакацыі ў РФ.

"Па наяўнай інфармацыі, асобныя падраздзяленні акупантаў з складу Паветрана-дэсантных войскаў перакідваюцца ваенна-транспартнымі самалётамі ў горад Белгарад", — гаворыцца ў паведамленні ўкраінскага Генштаба.

Першапачатковыя планы Расіі захапіць усю краіну, у прыватнасці Кіеў, пацярпелі няўдачу, лічыць дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю NBC. Тэзісы яго выступлення прыводзіць "Громадське". Пры гэтым Блінкен мяркуе, што Масква ўсё яшчэ можа справакаваць у Кіеве масавую гібель людзей і разбурэнні з дапамогай авіяцыі і ракет.

Палітыкі і грамадскасць працягваюць рэагаваць на кадры з украінскага горда Буча. На гэтым фоне ў Малдове сёння абвесцілі жалобу па загінулых ва Украіне.

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Барыс Джонсан паабяцаў зрабіць усё, каб "замарыць голадам вайсковую машыну Пуціна". Паводле яго слоў, Вялікабрытанія ўзмацняе санкцыі супраць РФ і ваенную падтрымку Украіны.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў, што здымкі з Бучы "абвяргаюць перакананне, што мы павінны шукаць кампраміс любой цаной". Па яго словах, абаронцам Украіны цяпер патрэбныя тры рэчы: зброя, зброя і яшчэ раз зброя.

Расія на гэтым фоне запатрабавала тэрміновага склікання Рады бяспекі ў панядзелак, 4 красавіка. У Маскве кажуць, што здымкі з Бучы — гэта правакацыя "радыкалаў". "Громадське" нагадвае, што пазачарговае пасяджэнне Рады Бяспекі ўжо запланаванае на 5 красавіка — будуць абмяркоўваць расійскую агрэсію супраць Украіны.

Тым часам журналісты прааналізавалі спадарожнікавыя здымкі амерыканскай Кампанія Maxar Technologies з Бучи. На фота бачна, што рыхтаваць месца для брацкай магілы на тэрыторыі храма Андрэя Першазванага пачалі яшчэ 10 сакавіка.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выступіў на цырымоніі ўзнагароджання "Грэмі". Ён казаў аб вайне і аб тым, што зараз перажывае яго краіна. Зяленскі адзначыў, што ўкраінскія музыкі цяпер носяць вайсковую форму замест смокінгаў і спяваюць перад параненымі ў шпіталях.

Між тым, па дадзеных ААН, з пачатку вайны ва Украіне загінулі па меншай меры 1417 мірных жыхароў, яшчэ 2038 атрымалі раненні. Гэта дадзеныя на 3 красавіка. Пры гэтым чыноўнікі ААН падкрэсліваюць, што гэта недакладныя лічбы — фактычныя значна вышэйшыя. На гэты момант пакуль немагчыма атрымаць інфармацыю аб ахвярах з месцаў, дзе дагэтуль вяліся інтэнсіўныя баявыя дзеянні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі