Ракета, якая летась упала ў Польшчы, была выпушчана з Украіны — Rzeczpospolita

Эксперты на месцы падзення ракеты

Эксперты на месцы падзення ракеты / Policja

Ракета, якая летась упала ў Польшчы, была выпушчана з Украіны. Пра гэта піша польская газета Rzeczpospolita. Гэта канчатковыя і катэгарычныя высновы экспертаў, адзначае выданне.

Ракета, што ўпала непадалёк ад мяжы з Украінай каля вёскі Пшэводув, была расійскай вытворчасці — 5В55. Але польская пракуратура ведае ўжо нават дакладнае месца пуску з сістэмы С-300 — яно знаходзіцца ва Украіне. Калі Расія абстрэльвала захад Украіны, сілы супрацьпаветранай абароны ў адбіццё атакі запускалі ракеты парамі, каб падвысіць эфектыўнасць. Адна ракета патрапіла ў цэль, а іншая паляцела далей. Яна павінна была самазнішчыцца, але з нейкай прычыны гэтага не адбылося.

Эксперты ўпэўнены, што пуску з Расіі, а таксама з Беларусі, не было.

Ракета ўпала ў лістападзе 2022-га на ферму непадалёк ад польска-украінскай мяжы. Тады загінулі два чалавекі.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ўжо на наступны дзень пасля падзення ракеты заявіў, што, паводле папярэдніх звестак, гэта была ўкраінская ракета, якая адбівала расійскую ракетную атаку. Віну за гэты інцыдэнт ён усклаў на Расію. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сцвярджаў, што ў Польшчы ўпала не ўкраінская ракета.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі