Радыёстанцыі будуць вызначаць адсотак беларускай музыкі ў эфіры?

Еўрарадыё даведалася, што адбылася сустрэча першай намесніцы кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталлі Пяткевіч з кіраўніцтвам радыёстанцый Альфа, Пілот і АНТ. Гаворка шла пра адмену 75% квоты на беларускую музыку ў эфіры. Па словах Пяткевіч, у хуткім часе радыёстанцыі самі будуць вызначаць адсотак беларускай музыкі ў эфіры. У сваю чаргу, адна з цалкам бюджэтных ФМ-станцый стане круціць толькі беларускую музыку. Гэты фармат быў прапанаваны радыё АНТ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі